палітвязенкі

Вольга Маёрава

прысуд

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Вользе Маёравай 56 гадоў, у Беларусі яна вядомая як актывістка Аб’яднанай грамадзянскай партыі. У студзені 2021 года жанчыну арыштавалі КДБ па справе аб акце тэрарызму. У студзені 2022 года жанчына паведаміла свайму сыну ў лісце, што з яе знялі абвінавачанне ў тэрарызме, аднак прад’явілі тры іншыя крымінальныя артыкулы: удзел у злачыннай арганізацыі, незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі. Вольгу Маёраву абвінавачваюць усяго па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса – удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме (арт. 285 ч. 2), дзеянні па рэабілітацыі нацызму (арт. 130 ч. 1), незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў (арт. 295 ч. 4), заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (арт. 361 ч. 3), падман спажыўцоў (арт. 257) і замах на злачынства (арт. 14). Жанчыне пагражае да 15 год пазбаўлення волі.

Сама Вольга кажа, што яна не надта пераймаецца наконт прысуду. Жанчына захоўвае бадзёрасць духу і стойкасць. Вольгу рассмяшыла, што нехта з беларусаў яе падпісаў на гумарыстычную газету “15 сутак”.

“Наконт прысуду я моцна не пераймаюся. З маім ціскам не прынцыпова – 3 гады ці 20… Будзем чакаць, што пакажа жыццё” – піша палітзняволеная.